Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Менску ўручаць прэміі праваабаронцу, праваабарончай ініцыятыве і журналісту году


Архіўнае фота. Праваабарончая прэмія 2015 году. Ляўрэаты прэміі (зьлева направа) Валянцін Стэфановіч, Валеры Шчукін і Зьміцер Лукашук. Менск, 7 сьнежня 2015 году
Архіўнае фота. Праваабарончая прэмія 2015 году. Ляўрэаты прэміі (зьлева направа) Валянцін Стэфановіч, Валеры Шчукін і Зьміцер Лукашук. Менск, 7 сьнежня 2015 году

8 сьнежня а 12 гадзіне ў Мінску ў кнігарні «Логвінаў» пройдзе ўрачыстая цырымонія ўзнагароджаньня ляўрэатаў Прэміі беларускай праваабарончай супольнасьці.

Прэмія традыцыйна будзе ўручаная ў трох намінацыях: праваабаронца году, журналіст году і найлепшая праваабарончая ініцыятыва.

У аргкамітэт прэміі ўваходзяць Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар, Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звоскава, Беларускі Хэльсынскі камітэт, Грамадзкая ініцыятыва супраць беззаконьня ў судах і пракуратуры, Камітэт «Салідарнасьць», Праваабарончы альянс, Праваабарончы цэнтар «Вясна», Прававая ініцыятыва і Цэнтар прававой трансфармацыі.

Свабода будзе весьці жывую відэатрансьляцыю з падзеі.

Ляўрэаты прэмій ад праваабарончай супольнасьці мінулых гадоў:

2016 год: Сяргей Драздоўскі, Офіс па правах людзей з інваліднасьцю (праваабаронца году); Адар’я Гуштын ды Зьміцер Дрозд (журналісты году); інтэрнэт-часопіс «Имена» (найлепшая праваабарончая ініцыятыва).

2015 год: Валянцін Стэфановіч, Праваабарончы цэнтар «Вясна» (праваабаронца году); Зьміцер Лукашук, Эўрапейскае радыё для Беларусі (журналіст году); Валеры Шчукін (асоба году).

2014 год: Алена Танкачова, Цэнтар прававой трансфармацыі Lawtrend (праваабаронца году); Алена Панкратава, аўтарка цыклю перадач «Свабода ў турмах», ды сайт «Вясны» (журналіст году); Людміла Казак (адвакат году).

2013 год: Андрэй Бандарэнка, «Плятформа» (праваабаронца году); журналісты, якія робяць праграму «Маю права» на тэлеканале «Белсат» (журналісты году); Гары Паганяйла, Беларускі Хэльсынскі камітэт (адвакат году).

2012 год: Любоў Кавалёва (праваабаронца году); Анджэй Пачобут, «Gazeta Wyborcza» (журналіст году); Аліна Шостак і Альвіна Дрыго (адвакаты году).

2011 год: Алесь Бяляцкі, «Вясна» (праваабаронца году); фотажурналісты Юлія Дарашкевіч і Ўладзь Грыдзін (журналісты году); Марына Кавалеўская і Дар’я Ліпкіна (адвакаты году).

2009 год: Раман Кісьляк (праваабаронца году); Алег Груздзіловіч, Радыё Свабода (журналіст году); Павал Сапелка (адвакат году).

2008 год: Барыс Звоскаў, Прававая ініцыятыва (праваабаронца года); Сямён Печанко, «Наша ніва» (журналіст году); Тамара Сідарэнка (адвакат году).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG