Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крышціяну Раналду атрымаў «Залаты мяч» як найлепшы футбаліст года ў Эўропе


Гулец зборнай Партугаліі і мадрыдзкага «Рэала» Крышціяну Раналду атрымаў «Залаты мяч» як лепшы футбаліст Эўропы ў 2017 годзе. Цырымонія адбылася 7 сьнежня ў Парыжы на Эйфэлевай вежы.

«Залаты мяч» штогод уручаецца найлепшаму футбалісту года ў Эўропе. Першая намінацыя адбылася яшчэ ў 1956 годзе, калі прыз атрымаў сэр Стэнлі Мэцьюз.

Раналду, які таксама атрымаў трафей мінулага года, цяпер зраўняўся з аргентынцам Ліянэлем Мэсі па агульнай колькасьці такіх прызоў — зараз у абодвух галоўных зорак сучаснага футбола стала па пяць «Залатых мячоў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG