Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чалавекам года, па вэрсіі амэрыканскага часопіса Time, стаў «парушальнік маўчаньня», то бок група людзей, якія парушылі сваё маўчаньне адносна сэксуальных дамаганьняў.

У шорт-лісьце фіналістаў было яшчэ 9 кандыдатаў:

  • прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп,
  • старшыня КНР Сі Цзіньпін,
  • лідэр КНДР Кім Чэн Ын,
  • насьледны прынц Саудаўскай Арабіі Мухамед бін Салман,
  • гендырэктар Amazon Джэф Безос,
  • cцэнарыстка Пэці Джэнкінс,
  • гулец у амерыканскі футбол Колін Капэрнік,
  • амэрыканская арганізацыя Dreamers, якая змагаецца за правы мігрантаў,
  • спэцпрокурор ЗША Робэрт Мюлер, які расьсьледуе справу аб меркаваным расейскім умяшаньні ў выбары амэрыканскага прэзыдэнта.

У 2016 годзе «чалавекам года» па вэрсіі Time стаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп

Упершыню часопіс прадставіў намінацыю ў 1927 годзе. Яе прысуджаюць чалавеку, які аказаў самызначны ўплыў на інфармацыйную прастору за мінулы год.

XS
SM
MD
LG