Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Швайцарыі памёр былы кароль Румыніі Міхай І


Міхай I нарадзіўся 25 кастрычніка 1921 года і быў каралём у 1927-1930 і паўторна ў 1940-1947 гадах.

Малады манарх у 1940-44 гадах быў асуджаны на ролю марыянэткі румынскага дыктатара Антанэску, ня маючы фактычна ніякіх паўнамоцтваў. У гэты час Румынія актыўна ўдзельнічала ў Другой сусьветнай вайне на баку Нямеччыны.

Падчас свайго другога валадараньня ён вывеў Румынію з гітлераўскай кааліцыі (1944). У сьнежні 1947 года камуністычны ўрад скасаваў манархію, і Міхай быў вымушаны эміграваць. Пасяліўшыся ў Швайцарыі, Міхай ў 1948 годзе ажаніўся на прынцэсе Ганьне Бурбон-Пармскай (1923-2016).

З каралевай Ганнай
З каралевай Ганнай

Зьвяржэньне сацыялістычнай улады ў Румыніі зрабіла магчымым вяртаньне Міхая на радзіму. Ён упершыню прыехаў у Румынію ў 1992 годзе, вельмі ненадоўга і зь вялікай колькасьцю абмежаваньняў. Урад баяўся перавароту ў яго карысьць, хаця 71-гадовы Міхай не імкнуўся да гэтага.

Толькі ў 1997 годзе, пасьля сыходу ўрада Ёна Іліеску, Міхаю вярнулі румынскае грамадзянства, і ён змог зноў прыехаць у Румынію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG