Пасольства Беларусі было прадстаўлена асобным стэндам з прадукцыяй беларускіх прадпрыемстваў.
Агата Корнхаўзэр-Дуда наведала беларускі стэнд. Яна паразмаўляла з паслом Аляксандрам Авяр'янавым і ягонай жонкай, а пасьля набыла сувэнір.
Сродкі, атрыманыя ад рэалізацыі акцыі, накіраваныя на падтрымку дабрачынных арганізацый.