Як паведамляе Бі-Бі-Сі, судзьдзя сказаў, што міністры па-ранейшаму могуць быць абвінавачаныя за падбухторваньне да бунту і бунт супраць дзяржавы, але яны выказалі гатоўнасьць вярнуцца ў Гішпанію перад рэгіянальнымі выбарамі, назначанымі на 21 сьнежня.
Пудждэмон і чатыры згаданыя міністры выехалі ў Бэльгію месяц таму, пасьля абвяшчэньня Каталёніяй незалежнасьці ў аднабаковым парадку ў выніку рэфэрэндуму, які быў прызнаны незаконным.
4 сьнежня шэсьць іншых міністраў былога каталёнскага ўраду былі вызваленыя з турмы пад Мадрыдам пад заклад. Двое іншых знаходзяцца пад вартай.