Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы купляюць жытло ў літоўскіх вёсках, каб атрымаць від на жыхарства ў Эўразьвязе


Кіраўнікі літоўскіх старостваў у глухіх кутках краіны ня ведаюць, што ім рабіць зь беларусамі і ўкраінцамі, якія купляюць у вёсках таннае жытло дзеля атрыманьня віду на жыхарства ў Літве.

Літоўскі партал RU.DELFI паведамляе, што беларусы цікавяцца танным жытлом у вёсках толькі да атрыманьня шэнгенскіх візаў, а атрымаўшы іх, едуць на заробкі ў Эўропу. Набытая імі маёмасьць, паводле тэлеканалу TV3, развальваецца, назапашваюцца даўгі. Знайсьці ўладальнікаў гэтых кватэраў практычна немагчыма.

Адна з упадабаных беларусамі вёсак — Кубілінай. У ёй ёсьць тры васьмікватэрныя дамы. Насамрэч жыхары ёсьць толькі ў некалькіх кватэрах. Жыхарка аднаго з дамоў расказала тэлеканалу, што адбываецца ў вёсцы:

«Першы дом пусты. У другім жыве адзін чалавек, у трэцім — дзьве жылыя кватэры». Жанчына сказала, што, нягледзячы на тое, што дамы пустуюць, у кожнай кватэры ёсьць гаспадар. Дзьве кватэры належаць мясцоваму фэрмэру, іншыя — іншаземцаў. «Іншаземцы прыяжджалі адзін раз, фатаграфавалі кватэры, больш мы іх ня бачылі», — сказала жанчына.

Сельскія жыхары сказалі журналістам, што беларусы і ўкраінцы купілі кватэры завочна, не агледзеўшы іх загадзя. Кошт адной такой кватэры 250 эўра. Такое запушчанае жытло раскупілі ў многіх вёсках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG