Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд ЗША надаў моц антыміграцыйнаму ўказу Трампа


Вярхоўны суд ЗША
Вярхоўны суд ЗША

Найвышэйшы судовы орган ЗША зьняў абмежаваньні, уведзеныя судамі ніжэйшай інстанцыі.

Вярхоўны суд ЗША ў панядзелак вынес рашэньне на карысьць прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, пастанавіўшы, што іміграцыйны ўказ, які забараняе ўезд у краіну грамадзянам шасьці краінаў зь пераважна мусульманскім насельніцтвам (Чад, Іран, Лібія, Самалі. Сырыя, Емэн), можа ўступіць у поўную сілу, хоць яго працягваюць аспрэчваць у судах ніжэйшай інстанцыі, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Судзьдзі сямю галасамі супраць двух задаволілі запыт адміністрацыі аб зьняцьці дзьвюх забаронных пастаноў, прынятых судамі ніжэйшай інстанцыі. Яны часткова блякавалі трэцюю вэрсію ўказу, які Трамп упершыню паспрабаваў правесьці праз тыдзень пасьля ўступленьня на пасаду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG