Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктар ЦРУ: твіты прэзыдэнта Трампа дапамагаюць у нашай працы


Дырэктар Цэнтральнага выведнага ўпраўленьня ЗША Майк Пампэа
Дырэктар Цэнтральнага выведнага ўпраўленьня ЗША Майк Пампэа

«Паведамленьні, якія разьмяшчаюцца ў Твітэры прэзыдэнтам Трампам, дапамагаюць ЦРУ ў зборы і аналізе дадзеных», — заявіў дырэктар Цэнтральнага выведнага ўпраўленьня ЗША Майк Пампэа, выступаючы ў мінулыя выходныя на канфэрэнцыі ў Каліфорніі, прысьвечанай ваенна-стратэгічным пытаньням.

«Рэакцыя нашых праціўнікаў на прэзыдэнцкія твіты пралівае сьвятло на працэс прыняцьця імі важных рашэньняў, на тое, якія аўдыторыі адгукаюцца на словы прэзыдэнта і які рэзананс яны маюць у розных пунктах зямнога шара», — цытуе Пампэа газэта Los Angeles Times.

Сеткавая актыўнасьць Дональда Трампа выклікае гарачыя спрэчкі зь першых жа дзён яго знаходжаньня ў Белым доме. На днях прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй выказала незадаволенасьць тым, што Трамп перапосьціў відэа, што нібыта паказвае акты гвалту з боку мусульман, якое першапачаткова паставіла ультраправая арганізацыя Britain First. Прэзыдэнта таксама крытыкавалі за нагнятаньне міжнароднай напружанасьці ў сувязі з абразьлівымі твітамі, адрасаванымі паўночнакарэйскаму кіраўніку Кім Чэн Ыну.

Дэмакрат Леон Панета, які займаў у мінулым пасады міністра абароны і дырэктара ЦРУ, выступаючы на тым жа форуме, што і Пампэа, параўнаў антымусульманскі ролік, які перапосьціў Трамп, з інцыдэнтам 2011 году, у якім відэа са сцэнамі спальваньня Карана радыкальным хрысьціянскім прапаведнікам у Фларыдзе справакавала бурныя маніфэстацыі каля амбасадаў ЗША ў розных краінах Блізкага Ўсходу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG