Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ізраілі пратэставалі супраць карупцыі ва ўладзе


У Ізраілі, у Тэль-Авіве, каля 20 000 чалавек выйшлі на дэманстрацыю пратэсту супраць карупцыі. Удзельнікі акцыі 2 сьнежня таксама выступалі супраць новага праекту закону, які, паводле іх, павінен засьцерагчы прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нэтаньягу ад расьсьледаваньня па абвінавачваньнях у карупцыі.

Гэта быў пакуль самы шматлікі такі пратэст сярод шэрагу падобных акцыяў, якія ладзяць у Ізраілі штотыдзень, паведамляе Reuters.

Законапраект, супраць якога пратэстуюць, мае на мэце забараніць паліцыі апублікаваць дадзеныя расьсьледаваньняў і даваць рэкамэндацыі пракуратуры па абвінавачваньнях дзяржаўным дзеячам і службовым асобам.

Прыхільнікі законапраекту заяўляюць, што ён мае на мэце абараніць правы падазраваных. Крытыкі лічаць, што прапанаваныя зьмены фактычна маюць на мэце толькі схаваць ад грамадзкасьці інфармацыю аб крымінальных расьсьледаваньнях у дачыненьні да Біньяміна Нэтаньягу.

Прэм’ер-міністра Ізраіля падазраюць у дачыненьні да дзьвюх справаў па карупцыі і злоўжываньні паўнамоцтвамі, якія расьсьледуюць цяпер. Сярод іншага, у іх гаворыцца, што Нэтаньягу атрымаў каштоўныя падарункі ад двух прадпрымальнікаў з-за мяжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG