Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ілан Маск: У студзені 2018 ракета Falcon Heavy паляціць на Марс з машынай Tesla


Ілан Маск

Пра гэта заснавальнік кампаній SpaceX і Tesla Ілан Маск напісаў у Twitter.

Першы палёт ракеты-носьбіта Falcon Heavy адбудзецца ў студзені 2018, - анансуе Маск. Пры гэтым на Марс паляціць уласны аўтамабіль Маска - Tesla Roadster. У салёне будзе гучаць песьня Дэвіда Боуі «Space Oddity».

«Калі яна ня выбухне пры ўзьлёце, то будзе ў космасе мільярды гадоў», — напісаў Маск у паведамленьні.

Запуск адбудзецца ў касьмічным цэнтры імя Кэнэдзі ў Фларыдзе. Яго ўжо адкладалі шмат разоў. Ілан Маск таксама казаў, што ў 2018 у палёт вакол Месяца выправяцца два касьмічныя турысты.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG