Авіякампанія разьмясьціла на сайце адпаведнае паведамленьне.
У ім гаворыцца пра скасаваньне прынамсі двух дзясяткаў рэйсаў. Яшчэ некалькі дзясяткаў зьмянілі час вылету і прылёту.
Сайт Нацыянальнага аэрапорту «Менск» пакуль паказвае скасаваньне ранішняга вылету зь Менску ў Шарамецьцева. Ці адбудуцца наступныя рэйсы, інфармацыі пакуль няма.