Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства спорту і турызму рэкамэндуе адмовіцца ад паездак у Інданэзію


Вулькан Агунг, Балі, Інданэзія, 28 лістапада 2017

На высьпе Балі прыйшоў у актыўнасьць вулькан Агунг.

Тым беларусам, якія ўжо знаходзяцца ў Інданэзіі і Сінгапуры, раяць паклапаціцца пра сваю бясьпеку, — паведамляе БЕЛТА.

Турыстычныя апэратары і агенты ў такіх сытуацыях абавязаны папярэдзіць турыстаў пра небясьпеку і правесьці інструктаж. Туры, якія былі аформленыя напярэдадні, можна скасаваць паводле дзеючага заканадаўства.

Тым, хто ня можа пакінуць Сынгапур у тэрмін з-за надзвычайнай сытуацыі, раяць паклапаціцца пра працягненьне візы. Бо ўлады Інданэзіі ўжо закрылі папулярны для вылетаў замежнікаў аэрапорт Ламбок.

З раёнаў вакол вулькану ўжо эвакуяваныя больш за 40 тысяч чалавек.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG