Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія спартоўцы паедуць на Алімпіяду-2018 у форме з нацыянальным арнамэнтам. ФОТА


Парадная форма беларускіх спартоўцаў на Алімпіядзе-2018

У Нацыянальнай школе прыгажосьці прадставілі нацыянальную форму, у якой беларускія спартоўцы будуць выступаць на зімовай Алімпіядзе-2018 у Пхёнчхане, паведамляе БелаПАН.

Гледачы пабачылі парадную і паўсядзённую форму. Калекцыя выканана ў чырвоным, шэрым, белым і чорных колерах.

Калекцыю распрацавалі дызайнеркі Людміла Лабкова і Юлія Латушкіна сумесна з прадпрыемствамі канцэрну «Беллегпрам». Юлія Латушкіна ўдзельнічала ў падрыхтоўцы спартовай форме для Алімпіяды-2016 у Рыё-дэ-Жанэйра, дзе выкарыстоўвалася падобная колеравая гама і беларускі арнамэнт.

Чарговыя зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць ў паўднёвакарэйскім Пхёнчхане. Пачатак спаборніцтваў прызначаны на 9 лютага 2018 году.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG