Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японскі імпэратар упершыню за 200 гадоў адрачэцца ад трону


Імпэратар Японіі Акіхіта адрачэцца ад трону 30 красавіка 2019 года. Пра гэта ў пятніцу, 1 сьнежня, паведаміў прэм’ер-міністар Японіі Сіндза Абэ.

Гэта будзе першы за апошнія 200 гадоў выпадак адрачэньня японскага імпэратара. 1 траўня 2019 года тытул пяройдзе да старэйшага сына Акіхіта, 57-гадовага кронпрынца Нарухіта.

83-гадовы Акіхіта стаў імпэратарам у пачатку 1989 года. Рашэньне добраахвотна адрачыся ад трону ён прыняў летам 2016 года, абгрунтаваўшы яго сталым узростам і праблемамі са здароўем.

Японскі парлямэнт прыняў адмысловы закон, які дазваляе Акіхіта адрачыся ад улады без зьмены агульнага парадку атрыманьня трону ў краіне — імпэратара вызваляюць ад паўнамоцтваў толькі ў выпадку сьмерці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG