Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звольнілі дырэктара Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў Мікалая Фяськова


Міністэрства адукацыі пацьвердзіла Радыё Свабода, што дырэктар Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў Мікалай Фяськоў пакінуў пасаду, якую займаў з 2002 году. Інстытут кантролю ведаў вядомы тым, што рыхтуе і праводзіць Цэнтралізаванае тэставаньне абітурыентаў. ​

Пра звальненьне Фяськова напісаў на сваёй старонцы ў Facebook вядомы рэпэтытар Яўген Лівянт 30 лістапада. На сайце навучальнай установы дырэктарам па-ранейшаму пазначаны Фяськоў.

«Мікалай Фяськоў сышоў „па згодзе бакоў“. Яму 71 год, ён сам напісаў заяву. Фяськову будзе прапанавана іншае месца працы ў НІА [Нацыянальным інстытуце адукацыі]», — сказала Свабодзе прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая.

На якую пасаду пойдзе працаваць Фяськоў, яна не ўдакладніла, паабяцаўшы сказаць 1 сьнежня. Тады ж яна мае паведаміць, хто будзе прызначаны дырэктарам Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў.

.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG