Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына арыштуе 360 прыхільнікаў Гюлена ў войску


Стамбул

Пракуроры ў Турэччыне выдалі ордэры на арышт 360 чалавек ва ўзброеных сілах, якіх лічаць прыхільнікамі апазыцыйнага прапаведніка Фэтхулаха Гюлена, паведаміла дзяржаўнае Анаталійскае агенцтва.

Паведамляецца, што 216 з тых, каго ўлады пастанавілі арыштаваць, знаходзяцца на дзейнай вайсковай службе. Урад прэзыдэнта Рэджэпа Эрдагана лічыць, што Гюлен і сетка яго прыхільнікаў летась распачалі спробу дзяржаўнага перавароту. Гюлен адмаўляе гэтыя абвінавачаньні.

У Турэччыне больш за 50 тысяч чалавек былі затрыманыя па абвінавачаньнях ў сувязях з Гюленом, а 150 тысяч былі звольненыя, або адхіленыя ад працы ў дзяржаўным і прыватным сектарах пасьля няўдалага дзяржаўнага перавароту, у выніку якога загінулі 250 чалавек.

Заходнія краіны і праваабарончыя групы ў Турэччыне выказалі занепакоенасьць тым, што Анкара выкарыстоўвае расьсьледаваньне для барацьбы з іншадумствам. Фэтхулах Гюлен ў цяперашні час знаходзіцца ў ЗША. Вашынгтон адмаўляецца выдаць прапаведніка Анкары, тлумачачы гэта тым, што Турэччына не прадставіла дастатковых доказаў віны Гюлена, якія мог бы прыняць амэрыканскі суд.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG