Як паведамілі агенцтву БелаПАН у офісе місіі, 13 грамадзянаў хацелі атрымаць кансультацыю пра агульную сытуацыю на Балі, яшчэ дваім спатрэбілася дапамога, каб памяняць зваротныя квіткі і ўзгадніць маршрут вяртаньня.
27 лістапада ў сувязі з павышэньнем актыўнасьці вулькану Агунг мясцовыя ўлады абвясьцілі максымальны ўзровень небясьпекі і пачалі эвакуацыю мясцовага насельніцтва і турыстаў. Да раніцы 30 лістапада былі адмененыя ўсе рэйсы з аэрапорту Нгурах-Рай.
На сайце амбасады Беларусі ў Інданэзіі адзначаецца, што Агунг працягвае выкідваць вульканічны попел, наўпроставую пагрозу ўяўляе зона ў радыусе 10 кілямэтраў.
Беларскім турыстам рэкамэндавана заставацца ў гатэлях, дзе можна атрымаць усю апэратыўную інфармацыю.