Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Буйныя кібэрвучэньні NATO Cyber Coalition пачаліся 28 лістапада ў Эстоніі, паведамілі ў аўторак сілы абароны гэтай краіны, паведамляецца на афіцыйным сайце NATO. Вучэньні завершацца 1 сьнежня.

Вучэньні накіраваныя на праверку здольнасьці краінаў-сябраў NATO і краін-партнэраў супрацьстаяць кібэратакам, а таксама на адпрацоўку супрацоўніцтва экспэртаў кібэрбясьпекі на ўнутрыдзяржаўным і міжнародным узроўні.

У манэўрах прымаюць удзел больш за 700 спэцыялістаў па інфармацыйных тэхналёгіях, а таксама розных чыноўнікаў з 25 краінаў-сябраў NATO і чатырох краінаў-партнэраў. Зь іх каля 100 чалавек бяруць удзел у манэўрах у эстонскім горадзе Тарту, астатнія 600 знаходзяцца на сваіх працоўных месцах у розных краінах сьвету.

«Кібэрабарона зьяўляецца адной з асноўных задач NATO ў пляне калектыўнай абароны, і лідэрства ў сфэры кібэарабароны зьяўляецца галоўным прыярытэтам для Альянсу. Такія вучэньні, як Cyber Coalition, зьяўляюцца часткай гэтых намаганьняў. Яны дапамагаюць палепшыць здольнасьць NATO і саюзьнікаў абараняць свае сеткі, а таксама нашу каардынацыю ў выпадку кібэратакі», — адзначаюць у NATO.

Раней у лістападзе міністры абароны краінаў-сябраў NATO ухвалілі рашэньне аб стварэньні новай структуры — Цэнтру па кіраваньні кібэрапэрацыямі.

Вучэньні NATO Cyber Coalition праводзяцца з 2008 году. У Эстоніі яны арганізаваныя ўжо ў пяты раз.

Тры новыя штабы NATO. Да чаго рыхтуецца Альянс. ВІДЭА

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG