Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters: калега па танцах пацьвердзіў, што Кацярына Ціханава зьяўляецца дачкой Пуціна


Кацярына Ціханава

Віцэ-прэзыдэнт Сусьветнай канфэдэрацыі рок-н-ролу (WRRC) Манфрэд Махаб заявіў, што яго калега Кацярына Ціханава зьяўляецца дачкой прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, паведамляе агенцтва Reuters.

«Так. Я ведаю яе, так, вядома», - адказаў Махаб на пытаньне агенцтва Reuters, ці ведае ён пра тое, што Ціханава і Пуцін сваякі. На ўдакладняючае пытаньне журналістаў ён зноў адказаў станоўча.

Атрымаць камэнтар Крамля ці ж Ціханавай агенцтву не ўдалося.

Разам з тым пазьней Махаб заявіў расейскаму агенцтву РБК, што не расказваў аб роднасных сувязях сваёй калегі Кацярыны Ціханавай. Махаб сказаў, што ня мог пацьвердзіць рэчы, «якіх ня ведае».

У 2015 годзе Reuters апублікаваў расьсьледаваньне, у якім сьцьвярджалася, што Кацярына Ціханава даводзіцца Пуціну малодшай дачкой. Гэта пацьвердзілі дзьве ананімныя крыніцы і старшыня праўленьня «Газпромбанку» Андрэй Акімаў. Аднак пазьней ён гэта адмаўляў, а ў прэс-службе банка абвінавацілі журналістаў у «падтасоўцы».

Прэзыдэнт Расеі публічна не пацьвярджаў і не абвяргаў гэтую інфармацыю.

Кацярына Ціханава зьяўляецца віцэ-прэзыдэнтам Сусьветнай канфэдэрацыі рок-н-ролу. Яна замужам за мільярдэрам Кірылам Шамалавым, сынам сябра Пуціна Мікалая Шамалава.

Раней Reuters публікаваў расьсьледаваньне аб перадачы Кацярыне Ціханавай элітнай нерухомасьці ад блізкага да Пуціна бізнэсмэна.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG