Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі жанчынам дазволяць працаваць дыстанцыйна


©Shutterstock -- distance work, freelance, home work
©Shutterstock -- distance work, freelance, home work

У Працоўным кодэксе Беларусі рыхтуюць зьмены, якія будуць замацоўваць дыстанцыйныя формы працы, паведамляе БЕЛТА.

Зьмены ў Працоўным кодэксе дазволяць працаваць дыстанцыйна жанчынам, якія выхоўваюць дзяцей. Праект праходзіць неабходныя працэдуры.

Пра гэта паведаміў намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандар Румак на адкрыцьці канфэрэнцыі маладых вучоных «Сацыяльна-працоўная сфэра і дэмаграфічнае разьвіцьцё Беларусі».

«Дзіця павінна быць перш за ўсё чаканым. Але пры гэтым важна, каб сям’і аказвалі своечасовую дапамогу: псыхалягічную, матэрыяльную і іншую», — сказаў чыноўнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG