Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пройдзе саміт АДКБ. Прыедуць Пуцін і Назарбаеў


Архіўнае фота. Лідэры дзяржаваў-сябраў АДКБ у Маскве, 2015 год

Сэсія Савету калектыўнай бясьпекі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы адбудзецца 30 лістапада ў Менску.

Лідэры краінаў арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (Расея, Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Таджыкістан) пацьвердзілі свой удзел у саміце АДКБ у Менску.

Напярэдадні сэсіі Савету калектыўнай бясьпекі адбудзецца сумеснае пасяджэньне Савету міністраў замежных спраў, Савету міністраў абароны і камітэту сакратароў Саветаў бясьпекі краінаў АДКБ.

Вядома, што 29 лістапада, напярэдадні саміту, прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка правядзе афіцыйныя перамовы з прэзыдэнтам Казахстану Нурсултанам Назарбаевым, які 29-30 лістапада наведае Беларусь з афіцыйным візытам. Перамовы заплянаваныя ў вузкім і пашыраным складах, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

На саміце будуць падведзеныя вынікі беларускага старшынства ў АДКБ у 2017 годзе. Беларусь хоча ўзмацніць уплыў арганізацыі на міжнароднай арэне, павысіць гатоўнасьць Калектыўных сілаў, гарантаваць эканамічную бясьпеку дзяржаваў-сябраў АДКБ.

Беларусь цяпер старшынюе ў АДКБ. Дамове сёлета споўнілася 25 гадоў. Першапачаткова ў АДКБ удзельнічалі таксама Азэрбайджан, Грузія і Ўзбэкістан, але яны пакінулі арганізацыю.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG