Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ня меней за 11 чалавек загінулі пры нападзе ісламістаў непадалёк Багдаду


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сама меней 11 чалавек загінулі і больш за 20 былі параненыя ў выніку страляніны і выбуху на паўднёвым усходзе ад сталіцы Іраку.

Паводле сілавікоў, 27 лістапада двое нападнікаў расстралялі некалькіх мірных жыхароў у раёне Нахраван, што за 35 кілямэтраў ад Багдаду. Адзін з тых, хто нападаў, падарваў сябе, другога застрэлілі сілы бясьпекі. Паведамляецца таксама, што пяцёра нападнікаў адкрылі стральбу на рынку ў раёне Нахраван, трое зь іх былі забітыя сілавікамі, яшчэ двое падарваліся.

Групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла адказнасьць за напад, заявіўшы, што ён быў накіраваны супраць шыіцкіх байцоў, вядомых як «Народныя мабілізацыйныя сілы», якіх падтрымлівае Іран.

Ісламісты летам 2014-га захапілі значныя тэрыторыі ў Іраку і суседняй Сырыі, але з тых часоў зазналі істотныя ваенныя паражэньні ў абедзьвюх краінах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG