Лінкі ўнівэрсальнага доступу

DW: Ахвярамі тэрактаў у ісламскіх краінах за пяць гадоў сталі 200 тысяч чалавек


Пасьля выбуху ў Пакістане 17 ліпеня 2017 году
Пасьля выбуху ў Пакістане 17 ліпеня 2017 году

Больш за 200 тысяч чалавек загінулі і атрымалі раненьні за апошнія пяць гадоў у выніку тэрактаў у ісламскіх краінах. Пра гэта паведамлялася на першай сустрэчы Ісламскай вайсковай антытэрарыстычнай кааліцыі (IMCT) у Эр-Рыядзе, перадае Deutsche Welle.

Страты ад тэрарызму ў мусульманскіх краінах склалі за гэты пэрыяд 350 мільярдаў даляраў. Больш за 70 працэнтаў ахвяр прыйшлося на Ірак, Аўганістан, Пакістан і Нігерыю.

Пра пачатак працы ісламскай антытэрарыстычны кааліцыі абвясьцілі 26 лістапада ў Эр-Рыядзе. У аб’яднаньне ўвайшлі пераважна суніцкія краіны. Саюзьнікі маюць намер аб’яднаць ваенныя, фінансавыя і палітычныя магчымасьці для барацьбы з тэрарызмам. Сярод іншага прадугледжваецца супрацоўніцтва спэцслужбаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG