Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цукербэрг: Штучны інтэлект у Фэйсбуку дапаможа ратаваць самагубцаў


Марк Цукербэрг
Марк Цукербэрг

«Ад сёньняшняга дня мы абнаўляем нашыя інструмэнты штучнага інтэлекту, каб вызначаць, калі нехта на Фэйсбуку выказвае думкі пра самагубства, і каб хутка даць ім неабходную дапамогу, — напісаў на сваёй старонцы на Фэйсбуку заснавальнік гэтай сацыяльнай сеткі Марк Цукербэрг.

Паводле яго, за апошні месяц інструмэнты штучнага інтэлекту больш за 100 разоў дапамаглі скантактавацца са службамі, якія займаюцца тэрміновай дапамогай у такіх выпадках.

«У будучыні штучны інтэлект здолее разумець больш далікатныя нюансы мовы, і будзе таксама здольны вызначаць іншыя праблемы акрамя самагубстваў, у тым ліку хутка вызначаць больш відаў цкаваньня і нянавісьці,» — піша Цукербэрг.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG