Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына: Мэркель пагадзілася на саюз з апазыцыйнымі сацыял-дэмакратамі для «вялікай кааліцыі»


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель

Лідэр Хрысьціянска-дэмакратычнага зьвязу, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель пагадзіліся на «вялікую кааліцыю» зь левымі сацыял-дэмакратамі (СПД), каб пакласьці канец палітычнага крызісу ў краіне.

«У нас ёсьць цьвёрды намер мець эфэктыўны ўрад», — заявіў прадстаўнік ХДЗ, кансэрватыўны лідэр зямлі Шлезьвіг-Гальштэйн Даніэл Гюнтэр 26 лістапада пасьля чатырохгадзіннай сустрэчы лідэраў ХДЗ у Бэрлін на фоне спробы заканадаўцаў сфармаваць кааліцыю пасьля выбараў 24 верасьня.

Лідэр СПД Марцін Шульц раней заявіў, што яго партыя ня увойдзе ў вялікую кааліцыю з ХДЗ і яго саюзьнікамі з ХСЗ, але потым усё ж перагледзеў сваю пазыцыю.

Паводле апошняга сацыялягічнага апытаньня, 52 адсоткі немцаў падтрымліваюць вялікую кааліцыю.

Многія аналітыкі асьцерагаюцца, што новыя выбары могуць павялічыць парлямэнцкае прадстаўніцтва вельмі правых партый, якія выступаюць супраць мігрантаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG