Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джорджа Буша назвалі доўгажыхаром сярод амэрыканскіх прэзыдэнтаў


Джордж Буш-старэйшы, кастрычнік 2016
Джордж Буш-старэйшы, кастрычнік 2016

Джордж Буш-старэйшы стаў самым доўгажывучым прэзыдэнтам у амэрыканскай гісторыі, паведамляе Washington Examiner.

26 лістапада 41-му прэзыдэнту ЗША споўнілася 93 гады і 167 дзён. Джордж Буш, нарадзіўся 12 чэрвеня 1924 году, пабіў рэкорд Джэральда Форда, памерлага ў 2006-м годзе ва ўзросьце 93 гадоў і 165 дзён.

Джымі Картэр названы другім сярод амэрыканскіх прэзыдэнтаў-доўгажыхароў, ён нарадзіўся 1 кастрычніка 1924 году.

Пасьля таго, як 93-гадовы прэзыдэнт Зымбабвэ Робэрт Мугабэ сышоў у адстаўку, найстарэйшым кіраўніком дзяржавы ва ўладзе стала Лізавета ІІ, якая нарадзілася 21 красавіка 1926 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG