Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макрон распачаў нацыянальную кампанію супраць гвалту над жанчынамі


Прэзыдэнт Францыі абвясьціў пра пачатку нацыянальнай кампаніі супраць гвалту над жанчынамі. Макрон сказаў пра неабходнасьць пазбавіцца ад пачуцьця сораму, якое не дазваляе многім пацярпелым выкрываць злачынствы.

Прэзыдэнт заклікаў да зьмены культуры сэксізму, якая пануе ў Францыі.

У сваім выступе ў суботу, у Міжнародны дзень барацьбы супраць гвалту над жанчынамі, Макрон прапанаваў плян падтрымкі жанчын, гатовых абвінаваціць сваіх гвалтаўнікоў. Кіраўнік дзяржавы таксама выказаўся за прававую асьвету грамадзян па праблеме гвалту — пачынаючы са школьнага ўзросту.

У мінулым годзе ў Францыі ад гвалту загінулі 123 жанчыны. Прапанаваўшы хвіліну маўчаньня ў памяць пра ахвяраў сэксуальнага гвалту, Эманюэль Макрон заявіў: «Надышоў час, каб пачуцьцё сораму саступіла месца адказнасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG