Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў нападу на мячэць у Эгіпце перавысіла 300 чалавек


Колькасьць ахвяраў нападу на суфійскую мячэць у Эгіпце 24 лістапада ўзрасла да 305 чалавек, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на дзяржаўныя СМІ. Больш за сто чалавек пацярпелі.

У пракуратуры Эгіпта заявілі, штонападнікі мелі сьцяг тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава». Па дадзеных уладаў, усяго ў атацы ўдзельнічалі 25-30 чалавек. Адказнасьць за напад пакуль не ўзяла на сябе ні адна з радыкальных груповак.

Напад быў учынены падчас пятнічнай малітвы. Зламысьнікі спачатку падарваў бомбу, а потым адкрыў агонь па наведвальнікам мячэці і аўтамабілі хуткай дапамогі. Большасьць загінулых — мірныя жыхары і салдаты эгіпецкай арміі. У краіне аб’яўлена трохдзённая жалоба.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG