Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад выбуху ў эгіпецкай мячэці загінулі больш за 200 чалавек


Больш за 200 чалавек загінулі і больш за 100 пацярпелі ў пятніцу ў выніку атакі на мячэць на поўначы Сінайскай паўвыспы ў Эгіпце. Напад адбыўся падчас пятнічнай малітвы. Сярод загінулых мірныя жыхары і эгіпецкія вайскоўцы.

Паводле папярэдніх дадзеных, злачынцы спачатку прывялі ў дзеяньне выбуховае прыстасаваньне сярод наведнікаў мячэці, а потым адкрылі па іх агонь. Гэты напад стаў самым буйным па колькасьці ахвяр у гэтым рэгіёне.

У Эгіпце абвясьцілі трохдзённую жалобу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG