Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Лёндану паліцыя заблякавала станцыю мэтро, але не знайшла сьведчаньняў страляніны

абноўлена

Паліцыя заблякавала станцыю мэтро Oxford Circus у цэнтры Лёндану пасьля паведамленьняў пра стрэлы. Як піша брытанскае выданьне The Guardian, паліцыя рэагуе на інцыдэнт як на тэрарыстычны акт.

Сьведкі паведамляюць, што бачылі мноства людзей, якія ў паніцы беглі ад станцыі. Аднак пазьней паліцыя заяявіла, што не знайшла сьведчаньняў, каб нехта страляў, а таксама сьведчаньняў нейкага сур'ёзнага інцыдэнту. Транспартныя ўлады Лёндану паведамілі, што расьследуюць «інцыдэнт з кліентам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG