Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія крамы перастануць працаваць у нядзелю паступова


Беларускія аўтобусы побач з гіпэрмаркетам «Auchan» у Беластоку

Польскі Сэйм 24 лістапада прыняў закон, які абмяжоўвае гандаль у нядзелю.

Паводле закону, ад 1 сакавіка 2018 можна будзе гандляваць у першую і чацьвертую нядзелю месяца. У 2019 годзе можна будзе гандляваць у апошнюю нядзелю месяца, а з пачаткам 2020 году гандаль будзе забаронены ва ўсе нядзелі.

Законапраект аб забароне нядзельнага гандлю ў Польшчы трапіў у Сэйм восеньню летась. Галоўным ініцыятарам законапраекту быў прафсаюз «Салідарнасьць».

Падчас выбарчай кампаніі ў 2015 годзе кіроўная ў краіне партыя «Права і справядлівасьць» абяцала ўвесьці поўную забарону нядзельнага гандлю.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG