5 лістапада Мнангагва быў звольнены з пасады віцэ-прэзыдэнта Зымбабвэ на фоне барацьбы за месца пераемніка Мугабэ зь яго жонкай Грэйс.
Цырымонія прайшла на Нацыянальным спартыўным стадыёне ў Харарэ, які змяшчае 60 000 гледачоў. Там яго віталі радасныя натоўпы прыхільнікаў.
У Мнангагвы шчыльныя сувязі з арміяй Зымбабвэ. За жорсткасьць ён атрымаў мянушку «кракадзіл».
Мнангагва на працягу дзесяцігодзьдзяў быў верным саюзьнікам Мугабэ і адказваў за ўнутраную бясьпеку ў сярэдзіне 1980 х гадоў, калі праваабаронцы сьцьвярджалі, што ў Зымбабвэ ў выніку рэпрэсіяў загінула 20 000 жыхароў.