Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы студэнты стануць легіянэрамі


Польскія вайскоўцы на вучэньнях ва Ўкраіне, верасень 2014

Віцэ-міністар нацыянальнай абароны Польшчы Міхал Дворчык прадставіў у Сэйме галоўныя палажэньні праграмы вайсковай падрыхтоўкі студэнтаў ВНУ на добраахвотнай аснове пад назвай «Акадэмічны легіён» (Legia Akademicka).

Польскія СМІ паведамляюць, што ў рамках праграмы, якая рэалізуецца на аснове пагадненьня, падпісанага ў жніўні сёлета паміж Міністэрствам вышэйшай адукацыі і Міністэрствам абароны, студэнты дзяржаўных ВНУ будуць праходзіць курс вайсковай падрыхтоўкі.

Прадбачваецца, што студэнты будуць спачатку праходзіць тэарэтычны курс вайсковай падрыхтоўкі, а потым будуць удзельнічаць у практычных занятках на палігонах. Пасьля пасьпяховага завяршэньня курсу студэнты складуць вайсковую прысягу і будуць разьмеркаваныя па вайсковых частках у рамках мабілізацыйных плянаў.

Да гэтага часу ўдзел у праграме дэкляравалі 60 польскіх ВНУ. Сёньня курс вайсковай падрыхтоўкі ўжо праходзяць больш за 4 тысяч польскіх студэнтаў.

На думку віцэ-міністра Дворчыка, гэтая праграма мае важнае значэньне для дасягненьня польскай арміяй неабходнага ўзроўню ўкамплектаваньня асабовым складам.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG