Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чорны як лістапад


Якуб Шыканэдэр, «Вуліца вечарам» (1906)
Якуб Шыканэдэр, «Вуліца вечарам» (1906)

Зранку золкай цемрай дабіраесься да працы, вечарам таксама цемрай вяртаесься ў нару кватэры. Дзень сыры, шэры, нібы ў лёху зь нізкай стольлю хмараў над галавой.

Так, напэўна, існуюць краты: соўгаючыся па вузкіх хадах-кратавінах, каб падчысьціць норы, пад’есьці сьвежанькага і назад — спаць. Ці мусяць жыць будучыя марсіянскія каляністы — абарыгены штучных катухоў ды закладнікі недальнабачных амбіцый. Ніякіх пэрспэктываў, даляглядаў, вышыняў ці глыбіняў, што вабяць-пужаюць, але даюць шанец на неспадзяваныя прыгоды і, пакідаючы выхад з тупікоў цяпершчыны, надаюць сэнс існаваньню.

Выйсьце зь лістападаўскага змроку бачыцца ў сьнежаньскім сьвятле зімы. Але калі той сьнег? Мо і сьнежань будзе чорным, як інтравэртныя лістападаўскія тунэлі…

Васіль Аўраменка

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG