Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палестынцы замарозілі афіцыйныя кантакты з Вашынгтонам


Прадстаўніцтва Арганізацыі вызваленьня Палестыны ў Вашынгтоне
Прадстаўніцтва Арганізацыі вызваленьня Палестыны ў Вашынгтоне

Лідэр палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас загадаў замарозіць усе афіцыйныя кантакты са Злучанымі Штатамі, пасьля таго як адміністрацыя Дональда Трампа заявіла, што закрые прадстаўніцтва Арганізацыі вызваленьня Палестыны ў Вашынгтоне. Пра гэта паведамляе агенцтва Франс Прэс.

Пагрозы Вашынгтона сталі адказам на імкненьне палестынцаў прыцягнуць Ізраіль да адказнасьці перад Міжнародным крымінальным судом з прычыны будаўніцтва габрэйскіх паселішчаў.

Белы дом раней папярэдзіў палестынскія ўлады, што ў выпадку адмовы пачаць сур’ёзныя мірныя перамовы з Ізраілем ЗША могуць спыніць працу дыпляматычнай місіі палестынскай аўтаноміі ў Вашынгтоне на працягу бліжэйшай месяцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG