Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акадэмія навук выявіла арганізацыі, якія праводзяць апытаньні без акрэдытацыі. І ўжо паведаміла куды трэба


У Беларусі некалькі арганізацый праводзяць апытаньні грамадзкай думкі па палітычнай тэматыцы без неабходнай для гэтага акрэдытацыі.

Пра гэта заявіла на прэс-канфэрэнцыі ў Менску 21 лістапада намесьнік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута сацыялёгіі НАН Беларусі Ірына Лашук. Яе цытуе БелаПан.

Яна нагадала, што задача створанай пры Акадэміі навук камісіі па апытаньнях грамадзкай думкі заключаецца ў адсочваньні дасьледаваньняў, якія праводзяцца адносна сацыяльна-палітычнай тэматыкі.

«І мы ўжо адсачылі некалькі такіх выпадкаў, паведамілі пра іх: пра тое, што некаторыя службы, не буду называць якія, задавалі пытаньні грамадзка-палітычнай тэматыкі без акрэдытацыі — такія выпадкі сустракаюцца», — сказала спэцыяліст.

Камісіяй для правядзеньня дасьледаваньняў грамадзка-палітычнай тэматыкі было акрэдытавана шэсьць арганізацыяў: Інстытут сацыялёгіі НАН Беларусі, Інфармацыйна-аналітычны цэнтар пры Адміністрацыі прэзыдэнта, Магілёўскі інстытут рэгіянальных сацыяльна-палітычных дасьледаваньняў, Цэнтар сацыялягічных і палітычных дасьледаваньняў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, Маладзёжная лябараторыя сацыялягічных дасьледаваньняў Рэспубліканскага саюза грамадзкіх аб’яднаньняў «Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый», а таксама Інстытут параўнальных сацыяльных дасьледаваньняў «Эўразійскі баромэтар».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG