Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомельскім СІЗА памёр грамадзянін Сэрбіі


Сьледчы ізалятар № 3 у Гомелі

Мужчына 1963 году нараджэньня памёр у памяшканьні сьледчага ізалятара 15 лістапада. Грамадзянін Сэрбіі абвінавачваўся ў махлярстве, учыненым у буйным памеры — артыкул 209 Крымінальнага кодэксу.

У СІЗА сэрб знаходзіўся з 25 кастрычніка. Па факце сьмерці грамадзяніна Сэрбіі Гомельскі гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту праводзіць праверку. Прызначаныя экспэртызы, вядуцца сьледчыя дзеяньні, сказала БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласьці Марыя Крываногава.

XS
SM
MD
LG