Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На МАЗе за 15 хвілін памерлі двое рабочых


МАЗ, ілюстрацыйнае фота
МАЗ, ілюстрацыйнае фота

На Менскім аўтамабільным заводзе 21 лістапада з інтэрвалам у 15 хвілін у розных будынках памерлі двое рабочых. Гэтую інфармацыю пацьвердзіла Свабодзе афіцыйны прадстаўнік упраўленьня Сьледчага камітэту па Менску Марына Дранькова:

Заводзкі раённы аддзел Сьледчага камітэту Менску праводзіць праверку.

«У першым выпадку 47-гадовы стралок ваенізаванай аховы падчас інструктажу ў вучэбнай клясе страціў прытомнасьць і памёр да прыезду мэдычных работнікаў. Другі трагічны выпадак здарыўся ў сталовай, дзе 61-гадовы сантэхнік зьбіраўся наладжваць абсталяваньне. У абодвух выпадках калегі да прыезду хуткай дапамогі спрабавалі дапамагчы, але ўратаваць абодвух мужчынаў не ўдалося», — сказала Марына Дранькова.

Паводле папярэдніх высноваў, паведаміла прадстаўніца СК, гібель людзей ня выкліканая зьнешнімі фактарамі, узаемасувязі паміж імі няма. Яна адзначыла, што памяшканьні разьмешчаныя ў розных будынках, яны стаяць асобна ад вытворчых цэхаў. На месцы працуе апэратыўна-сьледчая група. Крымінальнага сьледу ня выяўлена».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG