Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскім вайскоўцам у Японіі забаранілі ўжываць алькаголь


Пратэст супраць амэрыканскай вайсковай базы на Акінаве

Узброеныя сілы ЗША ў Японіі забаранілі сваім вайскоўцам купляць або ўжываць алькаголь пасьля таго, як амэрыканскі марскі пяхотнік быў арыштаваны пасьля аварыі аўтамабіля, пры якой загінуў японец.

Прэс-сакратар амэрыканскіх войскаў у Японіі 19 лістапада заявіў, што камандаваньне ЗША дало загад аб забароне і што ён будзе ўжывацца як на базах ЗША, так і за іх межамі — «да далейшага паведамленьня».

Паводле паведамленьняў мясцовых СМІ, паліцыя на японскім востраве Акінава арыштавала 21-гадовага марскога пяхотніка ЗША па падазрэньні ў нядбалым кіраваньні аўтамабілем пад узьдзеяньнем алькаголю, што прывяло да аварыі і гібелі 61-гадовага японца.

Узброеныя сілы ЗША дысьлякаваныя ў Японіі і на востраве Акінава ад канца Другой сусьветнай вайны. На Акінаве разьмешчана каля 25 000 вайскоўцаў ЗША.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG