Пра гэта паведамляе канал CNN, спасылаючыся на неназваную крыніцу, якая валодае інфармацыяй аб перамовах наконт далейшага лёсу Мугабэ.
На мінулым тыдні кіроўная ў Зымбабвэ партыя ЗАНУ-ПФ дала Мугабэ час да паўдня 20 лістапада, каб ён адмовіўся ад пасады прэзыдэнта, бо інакш супраць яго распачнецца працэдура імпічмэнту.