Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйская армія вярнула пад свой кантроль горад Абу-Камаль


Сырыйскі патруль на вуліцах гораду, пакінутага джыгадыстамі, 4 лістапада 2017
Сырыйскі патруль на вуліцах гораду, пакінутага джыгадыстамі, 4 лістапада 2017

У Сырыі дзяржаўныя мас-мэдыі паведамілі пра ўзяцьце гораду Абу-Камаль ўрадавымі войскамі. Гэта апошні буйны ўмацаваны раён на тэрыторыі Сырыі, які заставаўся пад кантролем тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».

Горад разьмешчаны паблізу сырыйска-ірацкай мяжы. Лібанскі тэлеканал Al-Manar TV, зьвязаны з радыкальнай групоўкай «Хізбула», пацьвердзіў гэтую інфармацыю.

Пасьля ўзяцьця Абу-Камалю ўзброеныя атрады «Ісламскай дзяржавы» застаюцца толькі ў некалькіх паселішчах у пустэльных раёнах Сырыі. Джыгадысты саступілі сёлета значныя тэрыторыі сырыйскім войскам і курдзка-арабскім атрадам, якія падтрымліваюць ЗША.

Сырыйская армія ў пачатку лістапада ўжо абвяшчала пра перамогу над джыгадыстамі ў горадзе Абу-Камаль. Аднак «Ісламская дзяржава» здолела вярнуць сабе на кароткі час пакінутыя раней пазыцыі.

Сырыйскі цэнтар маніторынгу парушэньняў правоў чалавека паведаміў 19 лістапада, што джыгадысты, якія пакінулі горад, працягваюць узброены супраціў на яго ўскраінах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG