Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У анэксаваным Крыме расейскія сілавікі затрымалі крымскататарскага актывіста Бялялава


Актывіста аб’яднаньня «Крымская салідарнасьць» Руслана Бялялава ўдзень 19 лістапада затрымалі расейскія сілавікі ў акупаваным Сімферопалі. Прычынай затрыманьня яны назвалі падазрэньне ў тым, што аўтамабіль, на якім рухаўся актывіст, быў скрадзены. Такія зьвесткі апублікаваў сам Бялялаў у Facebook.

«Афіцыйная прычына затрыманьня Бялялава Руслана (Алімдара) — машына ў вышуку. Але гэта чалавек з актыўнай жыцьцёвай пазыцыяй, актывіст „Крымскай салідарнасьці“, грамадзянскі журналіст, і гэта я расцэньваю як сапраўдную прычыну ціску», — напісаў іншы актывіст арганізацыі Сэрвэр Мустафаеў.

«Маё аўто нейкім цудам зрабілася двайніком», — расказаў у сацыяльнай сетцы Бялялаў.

Расейскія сілавікі ў Крыме пакуль гэтую падзею не камэнтуюць.

Падчас ператрусу ў доме Руслана Бялялава 8 лістапада ў Старым Крыме прапалі тры тысячы даляраў ЗША і 60 000 расейскіх рублёў.

Паводле «Крымскай салідарнасьці», у гэты дзень ператрусы таксама прайшлі ў некалькіх іншых актывістаў.

Пасьля анэксіі Расеяй Крыму на паўвостраве ФСБ праводзіць рэгулярныя затрыманьні, ператрусы і допыты незалежных журналістаў, крымскататарскіх актывістаў, апазыцыйных і праўкраінскіх грамадэкіх дзеячаў і прадстаўнікоў рэлігійных меншасьцяў. Праваабаронцы называюць гэтыя дзеяньні расейскіх сілавікоў палітычна матываванымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG