Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэдактар ​​сайту «Магілёўскі Рэгіён» заявіў пра кібэратаку на рэсурс


A man types on a computer keyboard - generic
A man types on a computer keyboard - generic

Супраць незалежнага сайту «Магілёўскі Рэгіён» была ўчыненая масіўная кібэратака, паведамілі агенцтву БелаПАН у рэдакцыі сайту.

Як сказаў агенцтву галоўны рэдактар сайту Зьміцер Салаўёў, кібэратака пачалася ўвечары 17 лістапада. «17 лістапада на наш сайт 6tv.by адбылася масіўная кібэратака адразу зь некалькіх краін, дзеля чаго наш хостэр быў вымушаны заблякаваць запыты да нашага сайту. Адметна тое, што большасьць IP-адрасоў, якія ўдзельнічалі ў кібэратацы, разьмешчаныя на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі», — паведаміў Салаўёў.

Паводле яго, да сярэдзіны дня 18 лістапада намаганьнямі адміністратараў сайту работа «Магілёўскага рэгіёну» была адноўленая.

«Відавочна, што ёсьць сілы, якія ня хочуць бачыць незалежную інфармацыю на тэрыторыі Магілёўскай вобласьці. Але, нягледзячы на ціск на наш сайт, мы будзем даносіць нашым чытачам свабодную, незалежную інфармацыю пра падзеі, якія адбываюцца ў нашым рэгіёне», — адзначыў Салаўёў.

Цяпер сайт «Магілёўскі Рэгіён» працуе ў звычайным рэжыме.

«Магілёўскі Рэгіён» (6tv.by) пачаў працу ў сярэдзіне 2016 году. На сайце зь незалежных дэмакратычных пазыцыяў асьвятляецца сытуацыя ў Магілёўскай вобласьці. Гэта некамэрцыйная грамадзянская ініцыятыва журналістаў у справе стварэньня грамадзкіз мэдыяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG