Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Антальлі прайшлі перамовы кіраўнікоў МЗС Расеі, Ірану і Турэччыны


Зьлева направа: Джавад Зарыф, Мэўлют Чавушаглу і Сяргей Лаўроў
Зьлева направа: Джавад Зарыф, Мэўлют Чавушаглу і Сяргей Лаўроў

Перамовы міністраў замежных справаў Расеі, Ірану і Турэччыны Сяргея Лаўрова, Джавада Зарыфа і Мэўлюта Чавушаглу прайшлі ў нядзелю ў Антальлі.

Па яе выніках Сяргей Лаўроў паведаміў, што кіраўнікі Генштабаў Расеі, Турэччыны і Ірану правядуць сустрэчу па Сырыі. Лаўроў праінфармаваў, што вайскоўцы трох краін знаходзяцца ў няспынным кантакце. Яны правядуць сустрэчу ў якасьці падрыхтоўкі па вайсковай лініі да саміту 22 лістапада ў Сочы, сказаў Лаўроў журналістам па выніках трохбаковай сустрэчы кіраўнікоў МЗС Расеі, Турэччыны і Ірану ў Антальлі.

Сустрэча прысьвечаная ўрэгуляваньню сырыйскага крызісу і папярэднічае расейска-іранскага-турэцкаму саміт, які пройдзе 22 лістапада ў Сочы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG