Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ABC News: Трампу будзе рэкамэндавана прадаваць зброю Ўкраіне


Савет нацыянальнай бясьпекі (СНБ) ЗША будзе рэкамэндаваць прэзыдэнту краіны Дональду Трампу прадаставіць Украіне фінансаваньне для набыцьця амэрыканскай зброі. Гэта мусіць умацаваць абараназдольнасьць краіны перад расейскай агрэсіі.

Пра гэта паведаміў у суботу амэрыканскі тэлеканал ABC са спасылкай на крыніцу ў Дзяржаўным дэпартамэнце. Рашэньне выдзяліць Кіеву 47 мільёнаў даляраў у выглядзе бязвыплатнага крэдыту было прынятае бліжэйшымі памочнікамі Трампа з СНБ ў мінулы аўторак. Гаворка ідзе аб продажы Ўкраіне сучаснага супрацьтанкавага ракетнага комплексу тыпу «Джавэлін». Пастаўкі зброі павінны быць завізаваная прэзыдэнтам і Кангрэсам.

У мінулым месяцы ўкраінскія заканадаўцы выказалі задавальненьне «паскораным» паляпшэньнем двухбаковых стасункаў з Вашынгтонам. Міністар абароны ЗША Джэймс Маціс, будучы ў жніўні ва Ўкраіне, абяцаў зноўку паглядзець на пэрспэктывы ваеннай дапамогі Кіеву ў выглядзе сьмяротнай зброі абарончага прызначэньня.

Агульная сума амэрыканскіх ваенных паставак Украіне за апошнія некалькі гадоў склала амаль 750 мільёнаў даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG