Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампутарная памылка ледзьве не пасварыла саюзьнікаў па NATO


Турэччына адклікала сваіх вайскоўцаў, якія прымалі ўдзел у вучэньнях NATO ў Нарвэгіі, з-за таго, што ў падрыхтаваным мясцовымі вайскоўцамі сьпісе тэарэтычных ворагаў альянсу нібыта былі заснавальнік Турэцкай рэспублікі Мустафа Кэмаль Атацюрк, а таксама прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган.

У выніку Турэччына адклікала 40 сваіх вайскоўцаў, якія прымалі ўдзел у вучэньнях у Нарвэгіі, паведамляе ВВС.

У Турэччыны другая паводле велічыні армія сярод краін NATO. Яна прымае актыўны ўдзел у барацьбе зь сіламі «ісламскай дзяржавы» у Сырыі, а таксама ў апэрацыі NATO ў Аўганістане.

Міністар абароны Нарвэгіі Франк Бако-Енсэн прынёс прабачэньні за інцыдэнт падчас вучэньняў, сказаўшы, што вобраз Атацюрка быў выкарыстаны ў ролі ворага з-за памылкі аднаго з супрацоўнікаў. Паводле яго, гэта было зроблена праз унутраную кампутарную сыстэму, але ні ў якім разе не адлюстроўвала пазыцыю Нарвэгіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG