Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у лягеры ўцекачоў у Сырыі: загінулі 20 чалавек


Ілюстрацыйнае фота

Ня менш за 20 чалавек загінулі і 30 атрымалі раненьні падчас выбуху лягеры ўцекачоў непадалёк ад горада Дэйр-эз-Зор на ўсходзе Сырыі.

Ня менш за 20 чалавек загінулі і 30 атрымалі раненьні падчас выбуху лягеры ўцекачоў непадалёк ад горада Дэйр-эз-Зор на ўсходзе Сырыі.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на сырыйскія смі. Паводле агенцтва, на тэрыторыі лягера выбухнуў аўтамабіль, які належаў тэрарыстычнай групоўцы «Ісламская дзяржава». Выбух адбыўся на тэрыторыі, якую кантралююць войскі прэзыдэнта Сырыі Башара Асада.

Акрамя таго, як мінімум пяцёра дзяцей і двое грамадзянскіх асобаў загінулі падчас авіяналёту ў прыгарадзе Дамаска, паведамляе Associated Press. Праваабаронцы адзначаюць, што ў авіаяналёце бралі ўдзел сырыйскія ўрадавыя войскі.

З 2014 года барацьбу з радыкальнымі ісламістамі ў Сырыі вядзе міжнародная кааліцыя на чале з ЗША. Кааліцыя падтрымлівае сілы сырыйскай дэмакратычнай апазыцыі. Расейская вайсковая кампанія ў Сырыі пачалася 30 верасьня 2015 года. Кааліцыя неаднаразова абвінавачвала Маскву ў падтрымцы рэжыму прэзыдэнта Сырыі Башара Асада, якога краіны Захаду абвінавачваюць у масавых парушэньнях правоў чалавека.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG