Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нэўрахірург заяўляе пра перасадку чалавечай галавы — але на трупах. І бяз доказаў


Некаторыя СМІ паведамілі сёньня, цытуючы італьянскага нэўрахірурга Сэрджа Канавэру, што яму ўдалося ажыцьцявіць першую ў сьвеце апэрацыю перасадкі чалавечай галавы.

Канавэра, які сказаў журналістам, што правёў гэтую апэрацыю ў Кітаі, у Харбінскім мэдычным унівэрсытэце, удакладніў:

«Была зробленая першая перасадка [галавы] на трупах. Наступным этапам будзе поўная замена галавы паміж донарамі, у якіх наступіла сьмерць мозгу. Гэта будзе апошні крок перад перасадкай галавы ў мэтах лекаваньня, якая ўжо блізка».

На сайце брытанскага выданьня «The Guardian» Дын Барнэт, навуковец у галіне нэўрабіялёгіі і псыхіятрыі Кардыфскага ўнівэрсытэту, выказвае свае сумненьні наконт заяўленага Канавэрам хірургічнага дасягненьня.

Па-першае, Барнэт зьвяртае ўвагу, што Канавэра зрабіў сваю апэрацыю на чалавечых трупах. «Любую хірургічную працэдуру, пры якой пацыенты памерлі, перш чым яна пачалася, ніяк нельга назваць посьпехам», — іранізуе навуковец.

Па-другое, Барнэт кажа, што сучаснай мэдыцыне яшчэ не ўдалося пасьпяхова злучыць разарваны сьпінны мозг аднаго чалавека, ня кажучы пра злучэньне сьпіннага мозгу дзьвюх розных чалавечых арганізмаў з розным узроўнем імуннага адрынаньня.

Па-трэцяе, Барнэт падкрэсьлівае, што ні раней (калі Канавэра заяўляў аб пасьпяховай перасадцы галавы для малпы), ні цяпер італьянскі хірург не прадставіў пераканаўчых доказаў, што гэтыя перасадкі адбыліся і мелі сапраўды пасьпяховы вынік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG