Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Італіі памёр ураджэнец вёскі Карлеонэ, былы бос мафіі Сальваторэ Рыіна


Сальваторэ Рыіна ў 1993 годзе.
Сальваторэ Рыіна ў 1993 годзе.

У Італіі ва ўзросьце 87 гадоў памёр былы бос сыцылійскай мафіі Сальваторэ Рыіна, вядомы таксама пад мянушкамі «Зьвер» і «Карантышка».

Як паведамляе міністэрства юстыцыі Італіі, Рыіна памёр натуральнай сьмерцю ў турэмным шпіталі ў горадзе Парма. Ён знаходзіўся за кратамі на працягу апошніх 24 гадоў. Рыіна быў асуджаны да 26-ці пажыцьцёвых зьняволеньняў па абвінавачваньні ў забойствах на замову.

Сваё першае забойства ўраджэнец вёскі Карлеонэ зьдзейсьніў у 18 гадоў, тады ж ён стаў членам мафіі «Каза Ностра». Пасьля ён узначаліў групоўку ў пэрыяд яе росквіту.

Акрамя расправаў над сваімі канкурэнтамі ў злачынным сьвеце Рыіна таксама спрычыніўся да замоўленых забойстваў тых, хто змагаўся за мафіяй, — судзьдзяў, пракурораў, паліцыянтаў, у тым ліку Джавані Фальконэ і Паола Барсэліна. Ён быў арыштаваны ў Палерма праз некалькі месяцаў пасьля гібелі гэтых двух вядомых змагароў з мафіяй, пасьля амаль 20 гадоў знаходжаньня ў вышуку. Усяго, як сьцьвярджаецца, Рыіна спрычыніўся да больш чым 150 забойстваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG